1 2

Праўдзiвая гiсторыя аб замучаным дукаце

Пот дукат залівае,—
Пан карысці ж не мае.
Крыкнуў пан ашалела:
— Каб чума цябе з’ела!
Павялічьгўшы кару,
Шле дукат да пякарні.
I дукат наш у печцы
Трэці год вось пячэцца.
Перадышкі ўсё просіць,
А дабра не прыносіць.
Шляхціц гневам успеніў,
Сыпнуў грошы з кішэні,
На дукат глянуў зверам
I пазваў інжьшера.
Кузню зробілі з горнам,—
Б’юць дукат непакорны.
Ён скуголіць сабакай,
А карысці ніякай.
Больш пакуты дадалі —
I варштат збудавалі.
Зноў дукат ад мук плача,—
Пан карысці ж не бача.
Інжынер жа быў дзейны —
Завод ставіць ліцейны.
Адліваючы краты,—
Няма толку з дуката.
Шляхціц быў надта ўпарты,
Бачыць рэч не на жарты.
Ён задумаў куражыць —
I дукат з цукрам смажыць.
Яго ў печцы вось мораць,
А дабра ён не дорыць.
Інжынер вусы круціць,
Штосьці вьщумау, мусіць.
Шле дукат змардаваны
Да цынкоўні бляшанай.
Калі бляхай абілі,
Усіх нават здзівілі:
Бо нябачна дуката
I ніякай заплаты...
Ой, дукат мой убогі,
Не канец мукі строгай,
Новы здзек пан рыхтуе —
Лесапілку будуе.
Пойдзеш заутра, мой мілы,
Лесапілцы пад пілы.
Але ж Бог не дазволіў
Больш над бедным сваволіць.
Дукат кончыў там век свой,—
Шалясціць над ім вексель...
Пан шалее ад траўмы,
Неспакойна і мама.
I, як звыкла вядзецца,
Яшчэ люд тут смяецца.
Паўбяды, што кпяць людзі,
Ды гандляр тут кпіць будзе.
Вось была такой страта
Небаракі дуката.

1 2